Logo Polskiego Radia
Print

Кіраўнікі ўрадаў краін СНД сабяруцца 3 лістапада ў Ташкенце

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.10.2017 08:21
Плянуецца разгледзець каля 20 праектаў дакумэнтаў, больш за палову зь якіх закранае эканамічную сфэру.
Эмблема СНДЭмблема СНДPublic Domain

Пасяджэньне Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасьці Незалежных Дзяржаў пройдзе ў Ташкенце 3 лістапада. Плянуецца разгледзець каля 20 праектаў дакумэнтаў, больш за палову зь якіх закранае эканамічную сфэру.

У прыватнасьці, рыхтуецца заява кіраўнікоў урадаў аб кансалідацыі намаганьняў сусьветнай супольнасьці для эфэктыўнага процідзеяньня міжнародным картэлям.

У дакумэнце адзначаецца занепакоенасьць узрослай роляй міжнародных картэляў, здольных прымяняць нядобрасумленныя антыканкурэнтныя практыкі, якія нясуць прамыя пагрозы эканамічнай бясьпецы дзяржаў, у тым ліку членам СНД.

У вузкім фармаце мяркуецца правесьці свабодны абмен думкамі па актуальных пытаньнях эканамічнага ўзаемадзеяньня ў СНД.

naviny.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт