У Брусэлі эвакуявалі будынак «Эўропа»
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
18.10.2017 14:39
Прычынай былі шкодныя пары, якімі атруцілася частка супрацоўнікаў.
Будынак "Эўропа" ў Брусэліcommons.wikimedia.org/ CC BY-SA 4.0/By Samynandpartners
У Брусэлі чарговы раз эвакуявалі будынак «Эўропа», у якім праходзяць паседжаньні Эўрапейскага Зьвязу і Рады Эўрапейскага Зьвязу. Прычынай, як і на мінулым тыдні, былі шкодныя пары, якімі атруцілася частка супрацоўнікаў.
Сакратарыят Эўрапейскай Рады напісаў у заяве, што, нягледзячы на ўвядзеньне кантролю і мер асьцярожнасьці, у адной з кухняў у будынку «Эўропа» адбыўся «тэхнічны інцыдэнт». У выніку праблем з вэнтыляцыяй на кухні паявіліся шкодныя пары, з-за якіх дрэнна адчувалі сябе некаторыя супрацоўнікі. На месца прыбылі пажарнікі і хуткая дапамога, якія аказалі дапамогу пацярпелым.
За гэты час іншыя работнікі ў «Эўропе» былі эвакуяваныя і накіраваныя ў суседні будынак. Сакратарыят Эўрапейскай рады гарантуе, што гэты інцыдэнт не перашкодзіць пачатку пасяджэньня Рады, заплянаванаму на заўтра.
Некалькі дзён таму ў будынку «Эўропа» здарыўся падобны інцыдэнт. Шкодныя газы атруцілі амаль дваццаць чалавек.
яс