ЭЗ рашуча настроены, каб захаваць нуклеарнае пагадненьне з Іранам
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
16.10.2017 17:08
«Дамова зьяўляецца гарантам бясьпекі і дыялёгу», – вырашылі міністры замежных спраў 28 краін.
Фэдэрыка МагерыніPAP/EPA/JULIEN WARNAND
.
....Эўразьвяз рашуча настроены, каб захаваць нуклеарнае пагадненьне Захаду з Іранам з 2015 году. «Дамова зьяўляецца гарантам бясьпекі і дыялёгу», – вырашылі міністры замежных спраў 28 краін на сустрэчы ў Люксэмбурзе.
Гэта рэакцыя на заявы Дональда Трампа пра магчымасьць выхаду ЗША з пагадненьня, якое амэрыканскі прэзыдэнт назваў найгоршым у гісторыі. Паводле дамовы, Тэгеран адмаўляецца ад намярэньняў збудаваць нуклеарную зброю ўзамен за паступовую адмену заходніх санкцый.
Падпісаньне пагадненьня стала вынікам 13 гадоў перамоваў і намаганьняў прымусіць Іран абмежаваць працу над ядзернай праграмай для мірных мэтаў. Амэрыканскі прэзыдэнт мяркуе, што Тэгеран не рэалізуе пагадненьня, а Эўразьвяз спасылаецца на афіцыйныя дакумэнты. «Міжнароднае агенцтва атамнай энэргіі восем разоў правярала рэалізацыю пагадненьня», – сказала кіраўнічка зьвязаўскай дыпляматыі Фэдэрыка Магерыні. Яна папярэдзіла аб нэгатыўных наступствах спыненьня дамовы для бясьпекі ня толькі ў рэгіёне, але і ў сьвеце.
Эўразьвяз рашуча настроены, каб захаваць нуклеарнае пагадненьне Захаду з Іранам з 2015 году. «Дамова зьяўляецца гарантам бясьпекі і дыялёгу», – вырашылі міністры замежных спраў 28 краін на сустрэчы ў Люксэмбурзе.

ав