Logo Polskiego Radia
Print

Вайна ў Сырыі як выстава расейскай ваенпрому

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 30.09.2017 11:45
Расіе дэманструе ў гэтай краіне апошнія дасягненьні сваёй ваеннай прамысловасьці.
Foto: streaming na youtube.com

Такім чынам, Крэмль хоча павялічыць свай экспарт узбраеньняў.

Падчас апошніх авіяналётаў у Сырыі расейцы выкарысталі самыя сучасныя манэўраныя ракеты – CH-101. Іх прынялі на ўзбраеньне зусім нядаўна – у 2013 годзе. У Сірыі ракеты пераносілі расейскія стратэгічныя бамбавікі. Апэрацыя праводзілася з дазапраўкай у паветры. Навошта Маскве такія відовішчныя ды дарагія апэрацыі? На Блізкім Усходзе Расея арганізавала сапраўдную выставу сваёй ваеннай прамысловасьці, перакананы вайсковы экспэрт Warsaw Enterprise Institute Анджэй Таляга.

Усё гэта робіцца, каб нарасьціць экспарт узбраеньня. Летась Расея пачала прадаваць вайсковую тэхніку, якая ніколі не было даступна на рынку. Так Масква падпісала дамову на продаж зэнітных ракетных комплексаў S-400 Кітаю. Таксама на продаж выстаўленыя раней недаступныя штурмавікі Су-35. Экспэрт лічыць, што Расеі вельмі патрэбныя наяўныя грошы.

Сёньня вонкавыя пастаўкі расейскага ўзбраеньня прыносяць каля 4% экспартных даходаў Расеі. У грашовых эквіваленце гэта 14,5 мільярдаў даляраў. Калі падзяліць гэта на ўвесь расейскі ВПК, дзе працуе больш за 3 мільёны чалавек, – гэта недастаткова, зазначыў экспэрт.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт