„Нафтагаз” будзе судзіцца з Расеяй за страчаную на Крыме маёмасьць
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
20.09.2017 15:25
Украінская дзяржаўная нафтавая кампанія ацэньвае свае страты ў 5 мільярдаў даляраў ЗША.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
„Нафтагаз” будзе судзіцца з Расеяй за страчаную ў Крыме маёмасьць
Украінская дзяржаўная нафтавая кампанія ацэньвае свае страты ў 5 мільярдаў даляраў ЗША.
Украінская дзяржаўная нафтавая кампанія „Нафтагаз” судзіцца з Расеяй за страчаныя ў Крыме актывы. Украінскі бок падаў пазоў па гэтай справе быў пададзены ў Пастаянную палату трацейскага суда ў Гаазе. Украінцы патрабуюць кампэнсацыі.
„Нафтагаз” ацэньвае свае страты ў 5 мільярдаў даляраў ЗША. Такіх сродкаў у расейцаў патрабуе ўкраінская дзяржаўная кампанія й шэсьць ейных даччыных прадпрыемстваў за забраную на акупаванай паўвысьпе маёмасьць.
Гаворка ідзе, між іншым, пра радовішчы нафты й газу, падземныя сховішчы й трубаправоды. „Нафтагаз” чакае, што суд у Гаазе выдасьць рашэньне па гэтай справе да канца 2018 году.
„Нафтагаз”, гэта ня першая ўкраінская кампанія, якая ў міжнародным судзе патрабуе кампэнсацыі за ўласнасьць, забраную расейцамі на Крыме. Раней аналягічныя пазовы ў суд у Гаазе падалі, сярод іншага, „Укрнафта” й „ПриватБанк”.
аз
Украінская дзяржаўная нафтавая кампанія „Нафтагаз” судзіцца з Расеяй за страчаныя на Крыме актывы. Украінскі бок падаў пазоў па гэтай справе ў Пастаянную палату трацейскага суда ў Гаазе. Украінцы патрабуюць кампэнсацыі.