Logo Polskiego Radia
Print

У Грэцыі бастуюць чыгуначнікі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.09.2017 18:47
Прычына забастоўкі: грэцкая чыгунка была прададзеная італьянскай кампаніі за 45 млн эўра.
Пасажырскі цягнік Грэцкай дзяржаўнай чыгункіПасажырскі цягнік Грэцкай дзяржаўнай чыгункіcommons.wikimedia.org/K.Krallis/CC BY-SA 3.0 CC

У Грэцыі ня ходзяць цягнікі, таму што супрацоўнікі грэцкай чыгункі пратэстуюць супраць яе продажу. Сёньня ўрад Грэцыі прыняў рашэньне наконт продажу дзяржпрадпрыемства італьянскай дзяржаўнай чыгуначнай кампаніі Ferrovie Dello Stato Italiane.

Забастоўку чыгуначнікаў падтрымалі таксама супрацоўнікі іншых транспартных галін. Напрыклад, мэтро ў Атэнах курсуе сёньня ў акрэсьлены час. У грэкаў і турыстаў – сур'ёзныя праблемы з даездам і прыездам у аэрапорт.

Сёньняшні страйк – адзін з сэрыі пратэстаў, накіраваных супраць прыватызацыі дзяржаўнай маёмасьці. Гэта ў сваю чаргу зьяўляецца ўмовай прадастаўленьня апошняй пазыкі ўраду ахопленай крызысам Грэцыі.

Грэцкая чыгунка была прададзеная італьянскай чыгуначнай кампаніі – трэцяй па велічыні ў Эўропе – за 45 млн эўра. Прыхільнікі продажу зазначаюць, што дзякуючы гэтаму ў грэцкай чыгункі зьявіцца шанец на мадэрнізацыю, што, дарэчы, зьяўляецца адной з умоў кантракту, бо ў грэцкай дзяржавы няма й ня будзе на гэта фінансавых сродкаў. Праціўнікі ў сваю чаргу сьцьвярджаюць, што продаж зьяўляецца вынікам ціску міжнародных фінансавых структур.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт