Кіруючая кааліцыя Нарвэгіі застанецца пры ўладзе яшчэ на чатыры гады паводле вынікаў парлямэнцкіх выбараў, якія адбыліся ў панядзелак.
Паводле вынікаў падліку 95% галасоў, Кансэрватыўная партыя на чале зь дзеючым прэмʼерам Эрнай Сольбэрг, яе кааліцыйны партнэр, кансэрватыўна-лібэральная партыя «Прагрэс» і дзьве меншыя партыі правай арыентацыі атрымалі 89 з 169 месцаў у парлямэнце.
Кансэрватары атрымалі 25,1% галасоў выбаршчыкаў, а «Прагрэс» – 15,3%.
Апазыцыйная сацыял-дэмакратычная Рабочая партыя набрала больш за ўсё галасоў выбаршчыкаў (27,5%), але паказала вынік горш, чым чатыры гады таму. Да таго ж, яе партнэры – партыя «Зялёных», – атрымалі ўсяго 3,2% галасоў. Таму левым ня ўдасца сфармаваць новага ўраду.
Апазыцыя, якую ўзначальвае лідар сацыял-дэмакратаў Ёнас Гар Стʼёрэ, атрымае 80 месцаў у парлямэнце.
Нарвэскія СМІ адзначаюць, што кансэрватыўны прэмʼер упершыню за апошнія 30 гадоў пераабраны на другі тэрмін.
Кіруючая кааліцыя Нарвэгіі застанецца пры ўладзе яшчэ на чатыры гады паводле вынікаў парлямэнцкіх выбараў, якія адбыліся ў панядзелак.
Паводле вынікаў падліку 95% галасоў, Кансэрватыўная партыя на чале зь дзеючым прэмʼерам Эрнай Сульбэрг, яе кааліцыйны партнэр, кансэрватыўна-лібэральная партыя «Прагрэс» і дзьве меншыя партыі правай арыентацыі атрымалі 89 з 169 месцаў у парлямэнце.
Кансэрватары атрымалі 25,1% галасоў выбаршчыкаў, а «Прагрэс» – 15,3%.
Апазыцыйная сацыял-дэмакратычная Рабочая партыя набрала больш за ўсё галасоў выбаршчыкаў (27,5%), але паказала вынік горшы, чым чатыры гады таму.
Да таго ж, яе партнэры – партыя «Зялёных», – атрымалі ўсяго 3,2% галасоў. Таму левым ня ўдасца сфармаваць новага ўраду. Апазыцыя, якую ўзначальвае лідар сацыял-дэмакратаў Ёнас Гар Стʼёрэ, атрымае 80 месцаў у парлямэнце.
Нарвэскія СМІ адзначаюць, што кансэрватыўны прэмʼер упершыню за апошнія 30 гадоў пераабраны на другі тэрмін.
вс