Logo Polskiego Radia
Print

Сёньня стартуе 74-й Вэнэцыянскі кінафэстываль

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.08.2017 12:25
У конкурсную праграму фэстывалю ўвайшоў 21 фільм.
PAP/EPA/CLAUDIO ONORATI

Сёньня стартуе 74-й Вэнэцыянскі кінафэстываль
Увечары 30 жніўня на востраве Лідо ў Вэнэцыі адкрываецца 74-ы Міжнародны кінафэстываль. Адкрые кінаімпрэзу камэдыя Аляксандра Пэйна «Карацей». Гэта гісторыя пра мужа і жонку, якія вырашылі дзеля эканоміі пажыць у маленечкім целе, прайшоўшы адпаведную працэдуру па яго памяншэньню.
У конкурсную праграму фэстывалю ўвайшоў 21 фільм. Лепшую карціну вызначыць журы на чале з амэрыканскай актрысай Анэт Бэнінг.
Вэнэцыянскі кінафэстываль заснаваны ў 1932 годзе. З 1934 года штогод праводзіцца на востраве Лідо. Галоўныя прызы – «Залаты Леў» за лепшы фільм, і «Срэбны Леў» для лепшага рэжысэра.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт