Logo Polskiego Radia
Print

Гішпанія ня будзе павышаць узровень тэрарыстычнай пагрозы

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 19.08.2017 16:31
Рашэньне прынятае праз два дні пасьля атакі у Барсэлёне, у выніку якой загінулі 13 чалавек, яшчэ больш за сто былі параненыя.
PAP/EPA/STRINGER

Гішпанскія ўлады ня будуць павышаць узровень тэрарыстычнай пагрозы. Пра гэта паведаміў у суботу Міністар унутраных справаў краіны Хуан Ігнасіа Соіда. Рашэньне прынятае праз два дні пасьля атакі джыхадыстаў у Барсэлёне, у выніку якой загінулі 13 чалавек, яшчэ больш за сто былі параненыя.

Зараз у Гішпаніі дзейнічае чацьвёрты, перадапошні ўзровень пагрозы, які быў уведзены яшчэ ў 2015 годзе – пасьля тэрактаў у Тунісе, Францыі, Кувэйце ды Самалі. Такі рэжым прадугледжвае ўзмоцненую ахову стратэгічных аб’ектаў. У прыватнасьці, аэрапортаў, электрастанцыяў ды чыгуначных вакзалаў. Пад наглядам таксама месцы, папулярныя сярод турыстаў.

У сваю чаргу, пяты, максымальны ўзровень небясьпекі азначае вывад на вуліцы ўзброеных вайскоўцаў. Акрамя таго, спэцыяльны рэжым дазваляе часткова закрыць паветраную прастору над Гішпаніяй.

св

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт