Logo Polskiego Radia
Print

Нямеччына: атручаныя яйкі выведзеныя з продажу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.08.2017 14:13
Яйкі з утрыманьнем інсэктыцыднага сродку былі выкарыстаныя для вытворчасьці прадуктаў харчаваньня.
pixabay.com/CC0 Public Domain

Нямеччына: атручаныя яйкі выведзеныя з продажу
Нямеччына вывела з абароту бэльгійскія яйкі, у якіх утрымліваецца інсэктыцыдны сродак Фіпраніл. Атручаныя яйкі былі выкарыстаныя для вытворчасьці макаронаў, салатаў і кандытарскіх вырабаў.
Нямецкае міністэрства сельскай гаспадаркі абвінавачвае бэльгійскіх чыноўнікаў у тым, што яны ўжо з чэрвеня ведалі аб масавым атручваньні курыных яек Фіпранілам, але не паінфармавалі пра праблему.
Нямецкія ўлады прызнаюць, што небясьпечныя яйкі ў вялікай колькасьці трапілі ў вытворчасьць макаронаў, салатаў, маянэзу, соўсаў, кандытарскіх вырабаў, а нават яечных лікёраў. Праблема мае сур’ёзны характар. Атручаныя прадукты сыстэматычна выводзяцца з продажу. Шматлікія нямецкія лябараторыі і санстанцыі працуюць бесьперапынна.
Інсэктыцыдны сродак Фіпраніл у вялікіх дозах можа пашкодзіць пячонку, падстраўнікавую залозу і ныркі. Атручаныя яйкі не ўяўляюць пагрозы для дарослых, але могуць быць небясьпечнымі для здароўя дзяцей.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт