Logo Polskiego Radia
Print

Выбары ў Вэнэсуэле прайшлі на фоне пратэстаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 31.07.2017 12:01
Паводле апазыцыі, прэзыдэнт Нікаляс Мадура спрабуе захапіць уладу ў краіне.
PAP/EPA/MIGUEL GUTIERREZ

Выбары ў Вэнэсуэле прайшлі на фоне пратэстаў
Паводле апазыцыі прэзыдэнт Нікаляс Мадура спрабуе захапіць уладу ў краіне.
8 людзей – паводле ўрадавых крыніцаў, 14 – паводле дадзеных апазыцыі былі забітыя падчас учорашніх беспарадкаў у Вэнэсуэле. Большасьць выпадкаў сьмерці зафіксавана ў штаце Мэрыда, паблізу мяжы з Калюмбіяй.
Учорашнія выбары ва Ўстаноўчы сход суправаджаліся масавымі пратэстамі. Устаноўчы сход павінен заняцца распрацоўкай новай Канстытуцыі, якая дазволіць ажыцьцявіць рэформы ў краіне, якая ўжо некалькі месяцаў змагаецца з палітычным і эканамічным крызысамі.
Для байкоту галасаваньня заклікала апазыцыя, паводле якой гэта спроба захопу ўлады прэзыдэнтам Нікалясам Мадурам. Дзеячы апазыцыі пераконваюць, што кіраўнік дзяржавы хоча маргіналізаваць ролю парлямэнта й пазьбегнуць прэзыдэнцкіх выбараў, прызначаных на наступны год.
Цэнтральная выбарчая камісія абвясьціла, што ў галасаваньні прынялі ўдзел 41% грамадзянаў, якія маюць права голасу. 8 мільёнаў выбаршчыкаў абралі 545 членаў новага Ўстаноўчага сходу.
Тым часам шэрагу краін Лацінскай Амэрыкі, у тым ліку Аргентына, Бразылія, Калюмбія, Мэксыка, а таксама ЗША ўжо абвясьцілі аб тым, што яны не прызнаюць вынікаў выбараў.
аз

8 чалавек – паводле ўрадавых крыніцаў, 14 – паводле дадзеных апазыцыі былі забітыя падчас учорашніх беспарадкаў у Вэнэсуэле. Большасьць выпадкаў сьмерці зафіксавана ў штаце Мэрыда, паблізу мяжы з Калюмбіяй.

Учорашнія выбары ва Ўстаноўчы сход суправаджаліся масавымі пратэстамі. Устаноўчы сход павінен заняцца распрацоўкай новай Канстытуцыі, якая дазволіць ажыцьцявіць рэформы ў краіне, якая ўжо некалькі месяцаў змагаецца з палітычным і эканамічным крызысамі.

Для байкоту галасаваньня заклікала апазыцыя, паводле якой гэта спроба захопу ўлады прэзыдэнтам Нікалясам Мадурам. Дзеячы апазыцыі пераконваюць, што кіраўнік дзяржавы хоча маргіналізаваць ролю парлямэнта й пазьбегнуць прэзыдэнцкіх выбараў, прызначаных на наступны год.

Цэнтральная выбарчая камісія абвясьціла, што ў галасаваньні прынялі ўдзел 41% грамадзянаў, якія маюць права голасу. 8 мільёнаў выбаршчыкаў абралі 545 членаў новага Ўстаноўчага сходу.

Тым часам шэраг краін Лацінскай Амэрыкі, у тым ліку Аргентына, Бразылія, Калюмбія, Мэксыка, а таксама ЗША ўжо абвясьцілі аб тым, што яны не прызнаюць вынікі выбараў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт