Logo Polskiego Radia
Print

Палітычныя рашэньні пасьля бунтаў у Гамбургу

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 11.07.2017 14:47
Гарадзкія ўлады плянуюць зачыніць скўоты, якія назвалі цэнтрамі левага экстрэмізму.
Starcia protestujących z niemiecką policjąStarcia protestujących z niemiecką policjąPAP/EPA/MASSIMO PERCOSSI

Нямецкія палітыкі абяцаюць сурʼёзныя наступствы для анархістаў, якія зьдзейсьнілі злачынства падчас непарадкаў у Гамбургу.

Фэдэральны міністар юстыцыі Хайка Маас сказаў, што ў дачыненьні да шэрагу злачынцаў будуць высунутыя абвінавачваньні ў спробе забойства. Паліцыя працягвае пошук ды ідэнтыфікацыю баявікоў з гамбурскіх вуліц.

У Гамбургу мы мелі справу з антыграмадзкімі, сурʼёзнымі злачынствы, у тым ліку спробамі забойства, – сказаў у Бэрліне Маас. Кіраўнік урадавай канцылярыі Пітэр Альтмаер абвясьціў пра закрыцьцё будынкаў цягам некалькіх гадоў незаконна захопленых анархістамі. Гэтыя абʼекты сталі цэнтрамі левага экстрэмізму.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт