Масавыя пратэсты супраць саміту G-20 у Гамбургу
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
02.07.2017 16:13
Уладальнікі некаторых крам, баючыся гучных пратэстаў, забілі вітрыны сваіх крам дошкамі.
PAP/EPA/FRIEDEMANN VOGEL
Сёньня пачаліся пратэсты супраць арганізацыі саміту «Вялікай 20-кі» у нямецкім горадзе Гамбург. Сустрэча пачнецца ў наступныя выходныя, але ўжо сёньня пачаліся пратэсты, якія ладзяць левыя сілы, экалягічныя арганізацыі, прафсаюзы. Улады горада прадбачваюць, што цягам бліжэйшых дзён у Гамбург можа зьехацца нават 100 тыс. пратэстуючых.
Учора ў адным з раёнаў горада пачалі разьбіваць палаткі для дэманстрантаў. Працягваецца судовы працэс паміж уладамі Гамбурга і арганізатарамі пратэстаў за магчымасьць стварэньня чарговых палатачных гарадкоў. Уладальнікі некаторых крам, баючыся гучных пратэстаў, забілі вітрыны сваіх крам дошкамі.
Удзельнікаў саміту Вялікай 20-кі будуць ахоўваць амаль 20 тыс. прадстаўнікоў сілаў правапарадку. Гэта самая вялікая ў пасьляваеннай нямецкай гісторыі мабілізацыя паліцыі.
ІАР ПР/нг