Бундэстаг дазволіў гомасэксуалам браць шлюб
За прыняцьце закону прагаласавалі 393 дэпутаты, супраць было 226. Падчас кароткай дэбаты гаворка ішла пра «гістарычны характар» рашэньня, прынятага на апошнім паседжаньні Бундэстагу цяперашняга скліканьня. 24 верасьня немцы выберуць новы парлямэнт.
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель пасьля галасаваньня расказала журналістам, што прагаласавала супраць. «Для мяне сужэнства – гэта саюз мужчыны і жанчыны. Таму я не падтрымала сёньняшні закон», – сказала Мэркель.
Гомасэксуальныя пары ў Нямеччыне з 2001 году могуць рэгістраваць свой саюз. Яны таксама мелі шэраг прывілеяў: права на спадчыну і сумесны разьлік падаткаў. На поўную роўнасьць з традыцыйнымі сужэнствамі, у тым ліку на ўсынаўленьне дзяцей, не пагаджалася Ангела Мэркель.
На пачатку тыдня Ангела Мэркель заявіла, што ня будзе ўводзіць партыйнай дысцыпліны, а дазволіць дэпутатам галасаваць згодна са сваім сумленьнем. Канцлер Нямеччыны плянавала вярнуцца да гэтага пытаньня падчас прац Бундэстагу наступнага скліканьня.
Прадстаўнікамі іншых партый выказваньне Ангелы Мэркель было ўспрынятае як згода на гомасэксуальныя сужэнствы. Сацыял-дэмакратычная партыя Нямеччыны ў паразуменьні зь іншымі партыямі вырашыла прасунуць закон яшчэ да канца скліканьня цяперашняга парлямэнту і зрабіла гэта на апошнім паседжаньні.

ав