Logo Polskiego Radia
Print

Віктара Януковіча будуць судзіць завочна

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.06.2017 15:25
Экс-галава Ўкраіны абвінавачваецца ў дзяржаўнай здрадзе.
youtube.com/screen

Кіеўскі суд прыняў рашэньне аб завочным разглядзе справы супраць былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча. Экс-галава дзяржавы абвінавачваецца ў дзяржаўнай здрадзе.

Такім чынам суд не прыняў да ўвагі заяву абароны аб прычынах няяўкі Януковіча на паседжаньне, якая тлумачылася пагрозай жыцьцю былога прэзыдэнта, і задаволіў хадайніцтва абвінавачаньня. Суд таксама адмовіўся ад прапановы адвакатаў Януковіча, каб былы прэзыдэнт прымаў удзел у працэсе па відэасувязі.

Адвакаты падалі скаргу ў суд на такую пастанову, бо лічаць, што яна парушае права Януковіча на абарону. Аднак, паводле словаў судзьдзі-старшыні, рашэньне абскарджаньню не падлягае.

Суд абвясьціў перапынак па справе Януковіча да 6 ліпеня

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт