Logo Polskiego Radia
Print

Гамбург рыхтуецца да паралічу і пратэстаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 29.06.2017 12:19
Праз тыдзень адбудзецца саміт G20, на якім пройдзе першая сустрэча Трампа і Пуціна.
PAP/EPA/FELIPE TRUEBA

Праз тыдзень адбудзецца саміт G20, на якім пройдзе першая сустрэча Трампа і Пуціна. Саміт будзе праходзіць у Гамбурзе, які ўжо рыхтуецца да транспартнага паралічу і да дэманстрацый. Многія крамы ўжо забілі шкляныя вітрыны дошкамі. Нямецкая паліцыя атрымала дазвол выкарыстоўваць для назіраньня бесьпілотнікі, якія ў практыцы значна прасьцей абслугоўваць, чым верталёты. За бясьпекай і парадкам будзе сачыць 20 тысяч функцыянэраў.
Прагназуецца, што на наступныя выходныя ў Гамбург можа прыехаць нават 8 тысяч актывістаў левых партый. Акрамя традыцыйных дэманстрацый левых сіл і анархістаў на сытуацыю могуць паўплываць спрэчкі паміж прыхільнікамі і праціўнікамі прэзыдэнта Турцыі.
Прысутнасьць Рэджэпа Эрдагана выклікае дадатковую напружанасьць, паколькі некалькі апошніх месяцаў стасункі на лініі Бэрлін-Анкара вельмі кепскія. Сустрэча лідараў Нямеччыны і Турцыі напэўна будзе праходзіць не ў прыязнай атмасфэры.
Значна цяжэй прагназаваць, як будзе выглядаць сустрэча Дональда Трампа і Ўладзіміра Пуціна. Амэрыканскі лідар надалей мае праблемы з тлумачэньнем сувязяў сваіх супрацоўнікаў з расейцамі. Больш таго, на нядаўняй сустрэчы з міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым ён перадаў сакрэтную інфармацыю выведкі. Цяперашнія расейска-амэрыкаснкія стасункі нельга назваць прыязнымі.
Ёсьць рызыка, што Дональд Трамп будзе сябе паводзіць нетрадыцыйна. Яго візыт на саміце лідараў краін NATO быў вельмі кепска ацэнены. На зачыненай афіцыйнай вячэры прэзыдэнт вучыў іншых і здавалася, што ён не да канца разумее прынцыпы дзейнасьці NATO.

Dziennik Gazeta Prawna: Саміт будзе праходзіць у Гамбурзе, які ўжо рыхтуецца да транспартнага паралічу і да дэманстрацый. Многія крамы ўжо забілі шкляныя вітрыны дошкамі. Нямецкая паліцыя атрымала дазвол выкарыстоўваць для назіраньня бесьпілотнікі, якія ў практыцы значна прасьцей абслугоўваць, чым верталёты. За бясьпекай і парадкам будзе сачыць 20 тысяч функцыянэраў.

Прагназуецца, што на наступныя выходныя ў Гамбург можа прыехаць нават 8 тысяч актывістаў левых партый. Акрамя традыцыйных дэманстрацый левых сіл і анархістаў на сытуацыю могуць паўплываць спрэчкі паміж прыхільнікамі і праціўнікамі прэзыдэнта Турцыі.

Прысутнасьць Рэджэпа Эрдагана выклікае дадатковую напружанасьць, паколькі некалькі апошніх месяцаў стасункі на лініі Бэрлін-Анкара вельмі кепскія. Сустрэча лідараў Нямеччыны і Турцыі напэўна будзе праходзіць не ў прыязнай атмасфэры.

Значна цяжэй прагназаваць, як будзе выглядаць сустрэча Дональда Трампа і Ўладзіміра Пуціна. Амэрыканскі лідар надалей мае праблемы з тлумачэньнем сувязяў сваіх супрацоўнікаў з расейцамі. Больш таго, на нядаўняй сустрэчы з міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым ён перадаў сакрэтную інфармацыю выведкі. Цяперашнія расейска-амэрыкаснкія стасункі нельга назваць прыязнымі.

Ёсьць рызыка, што Дональд Трамп будзе сябе паводзіць нетрадыцыйна. Яго візыт на саміце лідараў краін NATO быў вельмі кепска ацэнены. На зачыненай афіцыйнай вячэры прэзыдэнт вучыў іншых і здавалася, што ён не да канца разумее прынцыпы дзейнасьці NATO.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт