Баевікі Ісламская дзяржавы ўзарвалі гістарычную мячэць у Масуле
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
22.06.2017 13:00
«Яны зьдзейсьнілі чарговае гістарычнае злачынства», – сказаў галоўнакамандуючы апэрацыяй ірацкай арміі.
PAP/EPA/STR
Баевікі гэтак званай Ісламская дзяржавы ўзарвалі гістарычную мячэць у Масуле – паінфармавалі ірацкія ваенныя крыніцы. Менавіта там лідар ІД Абу Бакр аль-Багдадзі ў 2014 годзе абвясьціў каліфат на захопленых джыхадыстамі тэрыторыях Іраку і Сырыі. Экстрэмісты таксама зьнішчылі мінарэт, якія стаяў перад мячэцьцю.
Тэрарысты ўзарвалі гістарычную мячэць і ХІІ-вечны мінарэт, калі сілы ірацкай урадавай арміі падышлі на адлегласьць 50 мэтраў да муроў храму. «Яны зьдзейсьнілі чарговае гістарычнае злачынства», – сказаў галоўнакамандуючы апэрацыяй ірацкай арміі.
У сваю чаргу інфармацыйнае агенцтва Amaq, зьвязанае з Ісламскай дзяржавай, паведаміла, што за зьнішчэньне гістарычных будынкаў адказвае амэрыканская авіяцыя. Прэс-сакратар амэрыканскіх паветраных сіл абверг гэтую інфармацыю.
Урадавыя войскі выцясьняюць джыхадыстаў з іх апошніх пазыцый у Старым горадзе ў Масуле. Наступленьне доўжыцца з кастрычніка мінулага году. Прадстаўнік ірацкіх уладаў ананімна паведаміў, што разьлічвае на вызваленьне Масулу ад джыхадыстаў да канца рамадану, які ў гэтым годзе завяршаецца ў нядзелю вечарам.

ав