Logo Polskiego Radia
Print

У ЭЗ пачалася кампанія супраць пэдафіліі ў сеціве

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.06.2017 19:23
Большасьць выпадкаў пэдафіліі - вынік уласных расьсьледаваньняў паліцыі, а не заяў ахвяр.
Pixabay/Creative Commons CC0

У Эўрапейскім Зьвязе стартавала інфармацыйная кампанія «Скажы не», мэта якой заключаецца ў тым, каб перасьцерагчы дзяцей і маладых людзей ад ад сэксуальных дамаганьняў у Інтэрнэце.

У цяперашні час большасьць выпадкаў пэдафіліі, якімі займаецца паліцыя, зьяўляюцца вынікам уласных расьсьледаваньняў, а не заяў ахвяр.

Прэс-сакратар польскай паліцыі Марыюш Цярка кажа, што ў Польшчы па-ранейшаму вельмі нязначная колькасьць выпадкаў, калі ахвяра непасрэдна зьвяртаецца ў паліцыю.

«У першую чаргу асобы, якія спрабуюць выкарыстоўваць дзяцей, устанаўліваюцца паліцыяй. Толькі пасьля гэтага мы выходзім на тых, хто мог стаць ахвярай пэдафіліі, і паведамляем аб гэтым іх бацькам», - адзначыў Марыюш Цярка.

Паводле яго слоў, ахвяры працягваюць замоўчваць аб злачынствах, учыненых на інтымнай глебе.

У межах кампаніі «Скажы не» ў Інтэрнэце можна паглядзець 10-хвіліннае відэа, якое апісвае некалькі выпадкаў сэксуальнага дамаганьня ў сетцы й парады аб тым, як паводзіць сябе ў такіх сытуацыях.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт