Выведка: Тэракты ў Тэгеране зьдзейсьнілі іранцы
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        08.06.2017 14:46
                    
                    У выніку двух тэрактаў загінулі 17 чалавек, а больш за 40 атрымалі раненьні.
                
PAP/EPA/HOSSEIN MERSADI
                     
Выведка: Тэракты ў Тэгеране зьдзейсьнілі іранцы 
У выніку двух тэрактаў загінулі 17 чалавек, а больш за 40 атрымалі раненьні.
Выведка Ірану паведаміла, што пецярых затрыманых пасьля ўчорашніх тэрактаў у Тэгеране, гэта іранцы. Нагадаем, у выніку двух тэрактаў, якія адбыліся ў парлямэнце і ў маўзалеі аяталы Хамейні загінулі 17 чалавек і больш за 40 атрымалі раненьні. Адказнасьць за тэракты ўзяла на сябе тэрарыстычнага групоўка „Ісламская дзяржава”.
Паводле іранскай выведкі, затрыманыя асобы ў мінулым зьехалі зь Ірану, каб  займацца тэрарыстычнай дзейнасьцю ў Сырыі. У краіну яны вярнуліся ў мінулым годзе, каб арганізаваць тэракты.
Учарашнія тэракты, праведзеныя ў Тэгеране, асудзілі, сярод іншага, Злучаныя Штаты Амэрыкі, Францыя, Катар і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты.
аз