Logo Polskiego Radia
Print

Былому дырэктару Ватыканскіх музэяў уручаць ордэн Францішка Скарыны

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.05.2017 08:09
  • дырэктару Ватыканскіх музэяў уручаць ордэн Францішка Скарыны.mp3
Цырымонія пройдзе ў Ватыкане 22 траўня.
pixabay.com

22 траўня былому дырэктару Ватыканскіх музэяў Антоніа Паолучы будзе ўручаны ордэн Францішка Скарыны. Цырымонія пройдзе ў Ватыкане з удзелам Сяргея Алейніка, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь пры Сьвятым Пасадзе, і Аляксандра Гур’янава, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Італьянскай Рэспубліцы.
Указ аб уручэньні высокай дзяржаўнай узнагароды за значны асабісты ўклад у разьвіцьцё культурнага супрацоўніцтва паміж Беларусьсю і Сьвятым Пасадам падпісаў 7 сакавіка прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка.
Антоніа Паолучы непасрэдна прычыніўся да арганізацыі і правядзеньня выставы беларускага сакральнага мастацтва ў Ватыкане «Іканапіс Беларусі XVII–XXI стагодзьдзяў», што праходзіла з 19 траўня па 25 ліпеня 2016 г. і стала першай у гісторыі такога роду ініцыятываў з Усходняй Эўропы ў Ватыканскіх музэях. Увазе наведвальнікаў былі прадстаўлены найбольш значныя творы беларускай іканапіснай традыцыі розных часоў. Усяго ў экспазыцыю ўвайшлі 33 іконы – каталіцкія і праваслаўныя.
Ордэн Францішка Скарыны – дзяржаўная ўзнагарода Беларусі, якая ўручаецца за значныя посьпехі ў галіне нацыянальна-дзяржаўнага адраджэньня, выдатныя дасьледаваньні гісторыі Беларусі, дасягненьні ў галіне нацыянальнай мовы, літаратуры, мастацтва, кнігавыдавецтва, культурна-асьветнiцкай дзейнасьцi, а таксама пашырэньня культурнай спадчыны беларускага народа і за асаблівыя заслугі ў гуманітарнай, дабрачыннай дзейнасьці, у справе абароны чалавечай годнасьці і правоў грамадзян, міласэрнасьць і іншыя высакародныя ўчынкі.

Беларуская служба Ватыканскага радыё/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт