Logo Polskiego Radia
Print

Іран: На выбарах перамог дзейсны прэзыдэнт

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 20.05.2017 12:39
Хасан Рухані лічыцца прадстаўніком умеркаваных палітычных сілаў.
Hassan RouhaniHassan Rouhaniwikimedia commons/BotMultichillT (User:Mojtaba Salimi)/CC BY-SA 3.0

Цяперашні прэзыдэнт Ірану Хасан Рухані выйграў прэзыдэнцкія выбары. Афіцыйныя вынікі выбараў агучыў міністар унутраных справаў Ірану Абдулрэза Рахмані Фазьлі. Цяперашні кіраўнік пярсідзкай дзяржавы, якога залічваюць да ўмеркаванага палітычнага лягеру, атрымаў на выбарах 57% галасоў. За яго галоўнага суперніка – кансэрватыўнага палітыка Эбрагіма Раізі прагаласавалі 38% выбаршчыкаў.

Міністар унутраных справаў заявіў, што у галасаваньні ў Іране прынялі ўдзел 40 мільёнаў чалавек, што азначае, што яўка перавысіла 70%.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт