Logo Polskiego Radia
Print

Імпэратар Японіі адракаецца ад трону

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 19.05.2017 13:35
Такое здараецца ўпершыню за 200 гадоў.
Імпэратар Японіі АкіхітаІмпэратар Японіі Акіхітаwikimedia commons /William Ng /US State Department/ public domain

Парлямэнт Японіі спэцыяльным законам выразіў згоду на адрачэньне ад трону імпэратара Акіхіта. Гэта здараецца ўпершыню за 200 гадоў. Яшчэ ў жніўні мінулага году 83-гадовы імпэратар Акіхіта ў спэцыяльным тэлевыступе заявіў, што хоча пакінуць сваю пасаду. Прычынай зыходу ён назваў свой пажылы ўзрост.

Мяркуецца, што парлямэнт Японіі завершыць усе працэдуры на працягу чэрвеня, а перадача трону наступіць толькі ў студзені 2018 году. Яго зойме 57-гадовы прынц Нарухіта.

Працэдуры перадачы трону пасьля адрачэньня манарха ў Японіі не існавала. Таму ўлады краіны стварылі экспэрцкую камісію, якая напісала спэцыяльны закон. У законе апісваецца як працэдура адрачэньня, так і тытулы, якія будзе выкарыстоўваць былы імпэратар. Сам жа дакумэнт напісаны такім чынам, каб будучыя манархі Японіі не маглі выкарыстаць яго ў выпадку, калі ў іх узьнікне жаданьне адрачыся ад трону.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт