Logo Polskiego Radia
Print

Колькасьць польскіх імігрантаў у Вялікабрытаніі значна ўпала

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 19.05.2017 11:55
Адсутнасьць працоўных рук пачынае паралізаваць ужо 60 галін брытанскай гаспадаркі.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Rzeczpospolita
Колькасьць палякаў, якія эмігруюць у Вялікабрытанію, значна ўпала. Пасьля рэфэрэндуму ў чэрвені мінулага году здавалася, што палякі зноў пачнуць масава штурмаваць брытанскі рынак працы, каб пасьпець да брэксіту. Дадзеныя брытанскага Міністэрства працы гэтага не пацьвярджаюць. У цэлым у 2016 годзе колькасьць прыежджых палякаў упала на 16% у параўнаньні з 2015 годам.
Алана Томас, дырэктар лёнданскага інстытуту Migration Watch UK, які выступае за абмежаваньне колькасьці імігрантаў, пацьвярджае: «Мы зьяўляемся сьведкамі пачатку выразнага зьмяншэньня колькасьці прыежджых з Польшчы. З аднаго боку гэта выклікана аслабленьнем фунта, а з другога – няпэўным статусам грамадзян ЭЗ у Вялікабрытаніі пасьля брэксіту».
У апошнім квартале мінулага году колькасьць грамадзян іншых краін ЭЗ, якія працавалі ў Англіі, зьменшылася на 45 тысяч.
Месца палякаў усё часьцей пачынаюць займаць румыны і баўгары. За апошні год у Вялікабрытанію прыехала іх на 60 тысяч больш, чым выехала. Але працаўнікі з балканскіх краін ня маюць высокіх кваліфікацый і ажно такога жаданьня працаваць, як у палякаў, таму яны не ў стане запоўніць прабел.
Колькасьць мігрантаў, якія шукаюць працу ў якасьці мэычнага пэрсаналу, з часу рэфэрэндуму ўпала на 92%. Колькасьць жадаючых працаваць на будове ўпала на 25%.
Агенцтва па дасьледаваньні рынку працы Markit/REC лічыць, што адсутнасьць ахвотных працаваць пачынае паралізаваць ужо 60 галін брытанскай гаспадаркі. Не хапае ня толькі мэдсясьцёр але і прыбіральшчыц, бугальтараў, інфарматыкаў. Гэта можа быць чарговы аргумэнт для многіх фірм, каб па прычыне брэксіту перанесьці сваю дзейнасьць у іншыя краіны ЭЗ.
Тэрэза Мэй не паддаецца на ціск брытанскага бізнэсу і не плянуе адмаўляцца ад накладаньня абмежаваньняў для імігрантаў пасьля брэксіту. Яна баіцца, што ў выпадку, калі памяняе меркаваньне, галасы выбарцаў пяройдуць да радыкальнай Партыі незалежнасьці Злучанага Каралеўства.
Прыхільнікі абмежаваньня колькасьці імігрантаў аргумэнтуюць, што многія брытанцы маюць уражаньне, што замежнікаў прыяжджае зашмат, інфраструктура не пасьпявае за такой колькасьцю, а краіна перанасычаная. Акрамя таго ёсьць 1,5 мільёны беспрацоўных і мільён чалавек, якія вымушаная працаваць не на цэлы штат. Гэта іх неабходна перакваліфікаваць, каб запоўніць прабел на рынку працы.

Rzeczpospolita: Пасьля рэфэрэндуму ў чэрвені мінулага году здавалася, што палякі зноў пачнуць масава штурмаваць брытанскі рынак працы, каб пасьпець да брэксіту. Дадзеныя брытанскага Міністэрства працы гэтага не пацьвярджаюць. У цэлым у 2016 годзе колькасьць прыежджых палякаў упала на 16% у параўнаньні з 2015 годам.

Алана Томас, дырэктар лёнданскага інстытуту Migration Watch UK, які выступае за абмежаваньне колькасьці імігрантаў, пацьвярджае: «Мы зьяўляемся сьведкамі пачатку выразнага зьмяншэньня колькасьці прыежджых з Польшчы. З аднаго боку гэта выклікана аслабленьнем фунта, а з другога – няпэўным статусам грамадзян ЭЗ у Вялікабрытаніі пасьля брэксіту».

У апошнім квартале мінулага году колькасьць грамадзян іншых краін ЭЗ, якія працавалі ў Англіі, зьменшылася на 45 тысяч.

Месца палякаў усё часьцей пачынаюць займаць румыны і баўгары. За апошні год у Вялікабрытанію прыехала іх на 60 тысяч больш, чым выехала. Але працаўнікі з балканскіх краін ня маюць высокіх кваліфікацый і ажно такога жаданьня працаваць, як у палякаў, таму яны не ў стане запоўніць прабел.

Колькасьць мігрантаў, якія шукаюць працу ў якасьці мэычнага пэрсаналу, з часу рэфэрэндуму ўпала на 92%. Колькасьць жадаючых працаваць на будове ўпала на 25%.

Агенцтва па дасьледаваньні рынку працы Markit/REC лічыць, што адсутнасьць працоўных рук пачынае паралізаваць ужо 60 галін брытанскай гаспадаркі. Не хапае ня толькі мэдсясьцёр але і прыбіральшчыц, бугальтараў, інфарматыкаў. Гэта можа быць чарговы аргумэнт для многіх фірм, каб па прычыне брэксіту перанесьці сваю дзейнасьць у іншыя краіны ЭЗ.

Тэрэза Мэй не паддаецца на ціск брытанскага бізнэсу і не плянуе адмаўляцца ад накладаньня абмежаваньняў для імігрантаў пасьля брэксіту. Яна баіцца, што ў выпадку, калі памяняе меркаваньне, галасы выбарцаў пяройдуць да радыкальнай Партыі незалежнасьці Злучанага Каралеўства.

Прыхільнікі абмежаваньня колькасьці імігрантаў аргумэнтуюць, што многія брытанцы маюць уражаньне, што замежнікаў прыяжджае зашмат, інфраструктура не пасьпявае за такой колькасьцю, а краіна перанасычаная. Акрамя таго ёсьць 1,5 мільёны беспрацоўных і мільён чалавек, якія вымушаная працаваць не на цэлы штат. Гэта іх неабходна перакваліфікаваць, каб запоўніць прабел на рынку працы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт