ЭЗ прапануе ЗША перамовы на тэму бясьпекі ў самалётах
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
12.05.2017 13:31
Гаворка ідзе пра пляны ЗША ўвесьці больш шырокую забарону на правоз наўтбукаў у самалётах.
www.pixabay.com
Эўрапейскі Зьвяз спадзяецца тэрмінова правесьці перамовы з ЗША па пытаньні магчымага ўвядзеньня забароны на правоз на борце самалётаў пераносных кампутараў. Вашынгтон плянуе накласьці такія абмежаваньні на некаторыя эўрапейскія краіны.
Улады ЭЗ пакуль што не атрымалі адказу ад амэрыканскай адміністрацыі на прапанову перамоў. Тым часам Эўрапейская камісія адзначыла, што яна прапануе Злучаным Штатам працягваць супрацоўніцтва ў галіне бясьпекі палётаў.
У сакавіку ЗША ўвялі забарону ўносіць наўтбукі на борт самалётаў прамых курсаў у напрамку ЗША. Забарона датычыць 10 аэрапортаў 8 краін. Гэта лётнішчы ў Турцыі, Паўночнай Афрыцы і Блізкім Усходзе. Падставай сталі боязі, што тэрарысты маглі б прыхаваць у батарэйках выбуховыя прылады. У аўторак Дэпартамэнт унутранай бясьпекі ЗША паведаміў, што неўзабаве можа быць прынятае рашэньне пра пашырэньне забароны на іншыя дзяржавы.
IAR PR/нг