Logo Polskiego Radia
Print

Фэдэрыка Магерыні закранае ў Кітаі пытаньні міжнароднай палітыкі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.04.2017 12:02
Кіраўнічка дыпляматыі Эўразьвязу знаходзіцца з афіцыйным візытам у Кітаі.
PAP/EPA/ROMAN PILIPEY

Фэдэрыка Магерыні закранае ў Кітаі пытаньні міжнароднай палітыкі
Кіраўнічка дыпляматыі Эўразьвязу знаходзіцца з афіцыйным візытам у Кітай.
„Кітай і Эўрапейскі Зьвяз павінны прасоўваць „пазытыўны імпульс” для эканамічнай глябалізацыі”, - заявіў прэм'ер-міністар Кітая Лі Кецян пасьля сустрэчы з кіраўнічкай дыпляматыі ЭЗ Фэдэрыкай Магерыні, якая знаходзіцца з афіцыйным візытам у Пэкін.
Паводле кіраўніка кітайскага ўраду, Кітай і Эўразьвяз, гэта сілы, якія павінны рэагаваць на глябальныя выклікі й садзейнічаць свабоднаму й справядліваму гандлю.
У сваю чаргу, паводле кітайскага МЗС, Фэдэрыка Магерыні, заявіла, што як Эўразьвяз, так і Кітай падзяляюць абавязак падтрымліваць міжнародны парадак, то бок барацьбу з тэрарызмам.
На думку некаторых дыпляматаў ЭЗ, пасьля ўступленьня Дональда Трампа на пасаду прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі назіраецца пацяпленьне ў адносінах паміж Пэкінам і Эўрапейскім Зьвязам. Тым ня менш ЭЗ надалей занепакоены сытуацыяй эўрапейскіх кампаній у Паднябеснай, якія скардзяцца на дыскрымінацыю й экспартам таннай кітайскай сталі ў Эўропу.
Падчас свайго візыту ў Кітай Фэдэрыка Магерыні закране таксама пытаньні, зьвязаныя зь міжнароднай палітыкай, уключаючы сытуацыю на Карэйскай паўвыспе й заангажаваньне Кітая на Паўднёва-Кітайскім моры.
аз

„Кітай і Эўрапейскі Зьвяз павінны прасоўваць „пазытыўны імпульс” для эканамічнай глябалізацыі”, - заявіў прэм'ер-міністар Кітая Лі Кецян пасьля сустрэчы з кіраўнічкай дыпляматыі ЭЗ Фэдэрыкай Магерыні, якая знаходзіцца з афіцыйным візытам у Пэкіне.

Паводле кіраўніка кітайскага ўраду, Кітай і Эўразьвяз - гэта сілы, якія павінны рэагаваць на глябальныя выклікі й садзейнічаць свабоднаму й справядліваму гандлю.

У сваю чаргу Фэдэрыка Магерыні заявіла, што як Эўразьвяз, так і Кітай разумеюць важнасьць падтрымліваньня міжнароднага парадку, то бок барацьбу з тэрарызмам.

На думку некаторых дыпляматаў ЭЗ, пасьля ўступленьня Дональда Трампа на пасаду прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі назіраецца пацяпленьне ў адносінах паміж Пэкінам і Эўрапейскім Зьвязам. Тым ня менш, ЭЗ надалей занепакоены сытуацыяй эўрапейскіх кампаній у Паднябеснай, якія скардзяцца на дыскрымінацыю й экспарт таннай кітайскай сталі ў Эўропу.

Падчас свайго візыту ў Кітай Фэдэрыка Магерыні закране таксама пытаньні, зьвязаныя зь міжнароднай палітыкай, уключаючы сытуацыю на Карэйскай паўвыспе й актыўнасьць Кітая на Паўднёва-Кітайскім моры.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт