Logo Polskiego Radia
Print

Выбухі ў Дортмундзе былі накіраваныя непасрэдна ў "Барусію"

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.04.2017 11:39
Гэта галоўная вэрсія нямецкай паліцыі пасьля выбухаў, якія прагучалі каля аўтобуса футбольнай каманды.
PAP/EPA/FRIEDEMANN VOGEL

Выбухі каля аўтобусу, якім ехалі футбалісты клюбу «Барусія», былі атакай, накіраванай непасрэдна ў футбалістаў гэтай каманды – гэта галоўная вэрсія нямецкай паліцыі. У выніку выбуху аўтобус «Барусіі» быў пашкоджаны. Паранены гішпанскі абаронца Марк Бартра Арэгаль, які знаходзіцца ў шпіталі. Яго раненьні лекары ацэньваюць як сур’ёзныя. Астатнія футбалісты не параненыя, яны знаходзяцца ў шоку.
Камэндант паліцыі ў Дортмундзе Грэгар Лангэ пацьвердзіў, што прагучалі тры выбухі. Ён падкрэсьліў, што паліцыя не выключае ніводнай вэрсіі інцыдэнту. У блізу гатэля, дзе жывуць футбалісты, была знойдзеная чацьвёртая выбухоўка, якая не спрацавала.
Нямецкая пракуратура інфармуе, што знойдзены ліст, аўтар якога прызнаецца да атакі. Сьледчыя правяраюць яго аўтэнтычнасьць.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт