Расейская апазыцыя скардзіцца на жорсткасьць паліцыі
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
28.03.2017 12:58
Акрамя Аляксея Навальнага маскоўскія суды пакаралі яшчэ 11 яго супрацоўнікаў.
Аляксей Навальны. PAP/EPA/SERGEI ILNITSKY
Лідар апазыцыі за ўдзел у нелегальнай дэманстрацыі і непадпарадкаваньне загадам паліцыянта атрымаў 20 тысяч рублёў штрафу і 15 дзён арышту. У сваю чаргу яго супрацоўнікі пазбаўленыя волі на тэрмін ад 10 да 25 дзён.
Паводле радыё “Эха Масквы”, у аддзяленьнях паліцыі надалей знаходзяцца прыхільнікі Аляксея Навальнага, затрыманыя падчас нядзельнага антыкарупцыйнага маршу.
Праваабаронцы зьвяртаюць увагу, што людзей трымаюць у неадпаведных умовах і падвяргаюць іх рознага віду рэпрэсіям. Эва Меркачова з Грамадзкай назіральнай камісіі кажа, што затрыманых зьмясьцілі ў перапоўненыя камэры, у якім не хапае месца для сну. Яны не атрымліваюць вады, ежы. Сем’і ня ведаюць пра іх месцазнаходжаньня. Праваабаронцы нават ня ведаюць, колькі чалавек знаходзіцца ў аддзяленьнях паліцыі.
Паводле незалежных расейскіх СМІ, у нядзелю маскоўская паліцыя затрымала каля 1300 чалавек.
ав