Краіны АПЭК спрабуюць падняць кошт сырой нафты
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
27.03.2017 14:30
Адносна нізкі кошт нафты захоўваецца з-за высокай здабычы ў Злучаных Штатах Амэрыкі.
photo: so.wikipedia.org
Цэны нафты крыху зьнізіліся, хоць краіны АПЭК спрабуюць іх падняць. На думку экспэртаў, адносна нізкі кошт сырой нафты захоўваецца з-за высокай здабычы ў Злучаных Штатах Амэрыкі.
Сёньня барэль сырой нафты маркі Brent у Эўропе каштаваў менш чым $51.
Краіны АПЭК у выходныя дні вялі перамовы з іншымі краінамі-экспартэрамі нафты, у тым ліку з Расеяй. Мэта перамоваў заключаецца ў захаваньні абмежаванай здабычы сыравіны. Абмежаваньне экспарту павінна закончыцца летам, але АПЭК хоча падоўжыць гэты тэрмін да канца году.
Справа ў тым, што меншая колькасьць нафты на рынку спрыяе росту цаны. Аднак, як падкрэсьліваюць аналітыкі, сусьветныя запасы гэтай сыравіны вялікія, і да таго ж павялічваецца вытворчасьць у Злучаных Штатах – з сярэдзіны мінулага году больш чым на восем адсоткаў.
яс