Logo Polskiego Radia
Print

Сем’і ахвяр тэрактаў у WTC падалі ў суд на Саудаўскую Арабію

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.03.2017 13:17
У іску Саудаўскую Арабію абвінавачваюць у падтрымцы рознымі спосабамі Аль-Каіды.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

У Фэдэральным судзе ў Нью-Ёрку пададзены іск супраць Саудаўскай Арабіі ад імя сямей 850 сьмяротных ахвяр тэрактаў 11 верасьня 2011 году і 1500 пацярпелых у гэтых тэрактах.

Заяўнікі патрабуюць кампэнсацыі (іх вышыня не паведамляецца). У іску Саудаўскую Арабію абвінавачваюць у падтрымцы рознымі спосабамі Аль-Каіды.

Называюцца некалькі саудаўскіх дабрачынных арганізацый, якія абучалі тэрарыстаў у Афганістане і супрацоўнічалі з Усамам бін Ладэнам. Паводле аўтараў іску, Саудаўская Арабія падтрымлівала тэрарыстаў, выдаючы ім пашпарты і даючы магчымасьць езьдзіць па сьвеце. У іску называюцца афіцыйныя саўдаўскія асобы, якія супрацоўнічалі з тэрарыстамі з 11 верасьня.

У верасьні 2016 году Кангрэс адхіліў забарону тагачаснага прэзыдэнта Барака Абамы на закон, які даваў магчымасьць родным ахвяр з 11 верасьня падаваць у амэрыканскія суды на ўрад Саудаўскай Арабіі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт