МЗС Расеі абвінаваціла канадцаў у пастаўцы зброі ўкраінцам
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
10.03.2017 15:07
Расея пакрытыкавала канадзкі ўрад за падаўжэньне вуучэбнай місіі ва Ўкраіне.
Alex Indigo/flickr.com
“Расея лічыць небясьпечным рашэньне Канады падоўжыць сваю місію ва Ўкраіне”, – сказала прэс-сакратар расейскага МЗС Марыя Захарава. Яна абвінаваціла канадцаў у тым, што яны забясьпечваюць боепрыпасамі ўкраінскі бок і гэтая зброя “будзе паступаць у зону канфлікту”.
"Мы лічым, што такога роду рашэньні й крокі ўраду Канады надзвычай небясьпечныя. Яны перашкаджаюць у палітычным вырашэньні (...) бясконцай канфрантацыі", – сказала журналістам Марыя Захарава. Яна адзначыла, што ў адпаведнасьці з атрыманай інфармацыяй, місія «не абмяжоўваецца інструктарамі».
Канадзкія ўлады працягнулі на гэтым тыдні на два гады ваенную вучэбную місію ва Ўкраіне Unifier, у якой удзельнічаюць каля 200 салдат.
Мэтай місіі зьяўляецца падрыхтоўка дробных вайсковых атрадаў і ваеннай паліцыі, мэдыцынскай дапамогі й матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня.
Канадцы вучаць таксама ўкраінскіх салдат ангельскай мове.
Канадзкія інструктары праводзяць вучэньні ва Ўкраіне з 2015 года. Яны праводзяцца на палігоне ў Львоўскай вобласьці на захадзе краіны.
яс