Logo Polskiego Radia
Print

Швэдзкай паліцыі не хапае сіл на барацьбу з бандытамі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 10.03.2017 14:05
З пачатку года ў выніку разьлікаў паміж бандамі было забіта восем чалавек.
flickr.com/Tony Webster

У швэдзкай сталіцы ў выніку разьлікаў паміж бандамі, з пачатку года страціла жыцьцё восем чалавек. Паліцыя зьвярнулася да ўрада з просьбай аб падтрымцы, бо інакш ня зможа кантраляваць сытуацыю.

Па дадзеных паліцыі Стакгольма, у паўднёвай частцы сталіцы дзейнічае 6 бандаў і тое ж самае ў паўночнай частцы. Членамі бандаў пераважна зьяўляюцца маладыя людзі, якія змагаюцца за ўплыў у гандлі наркотыкамі. Разьлікі паміж бандамі вельмі крывавыя, таму што іх члены маюць доступ да агнястрэльнай зброі.

Паліцыя ў Стакгольме ў цяперашні час праводзіць 47 расьсьледаваньняў па забойстве, 57 па спробе забойства й больш за 400 іншых спраў, зьвязаных з цяжкімі злачынствамі мі.н. вымагальніцтвам і выкраданьнем людзей.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт