NASA хоча прысьпешыць пілятаваны палёт у далёкі космас
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
25.02.2017 17:34
Пілятаваны касьмічны карабель можа вылецяць з Зямлі ўжо ў 2018 г..
Zdjęcie ilustracyjneFoto: nasa.gov
Касьмічнае агенцтва заявіла, што вывучае магчымасьць паскарэньня першага палёту новага карабля Orion.
Гэты статак прызначаны для далёкіх палётаў у космас.
Першы палёт Orion-а вакол Месяца ў рамках выпрабавальнай місіі-1 без экіпажа заплянаваны на 2018-ы год. Толькі другі палёт, плянаваны на 2021 год, быцьме пілятаваным.
Аднак адміністратар NASA Роберт Лайтфут даручыў дасьледаваць магчымасьць адпраўкі астранаўтаў у космас ужо падчас першай місіі. Арганізацыя паведаміла, што вынікі дадзеных дасьледаваньняў павінны быць вядомыя цягам некалькіх тыдняў. Агенцтва заявіла, што "прыярытэт надаецца забесьпячэньні бясьпекі экіпажа ды эфэктыўнасьці місіі."
Orion будуецца з разьлікам місіі на Марс, якая першапачаткова заплянавана на 30-я гады бягучага стагодзьдзя.
ПР/юл