Logo Polskiego Radia
Print

Забіты брат правадыра Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.02.2017 14:46
Ён памёр у выніку ўколу атручанымі іголкамі, які зьдзейсьнілі дзьве жанчыны.
Кім Чон НамКім Чон Намфота: адкрытыя крыніцы

Паўднёвакарэйскае інфармацыйнае агенцтва Yonhap паведаміла пра сьмерць старэйшага брата цяперашняга правадыра Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына - Кім Чон Нама. Паводле рэсурсу, ён быў забіты ў Малайзіі ў аэрапорце Куала-Лумпур. Паведамляецца, што яго забілі дзьве жанчыны, якія ўкалолі Кім Чона Нама атручанымі іголкамі. Агенткам удалося скрыцца.

Кім Чон Нам - старэйшы сын Кім Чэн Іра й зводны брат цяперашняга кіраўніка КНДР. Ён атрымаў адукацыю на Захадзе й нейкі час лічыўся спадчыньнікам свайго бацькі. Пасьля вучобы ён займаў некалькі адказных пасад у КНДР. Аднак у 2001 годзе ён трапіў у няміласьць пасьля таго, як быў злоўлены ў Японіі з фальшывым пашпартам.

Пасьля сваркі з бацькам Кім Чон Нам пакінуў КНДР, пасяліўся ў кітайскім Шанхаі й больш ніколі не вяртаўся ў Паўночную Карэю. Зводны брат цяперашняга кіраўніка КНДР быў вядомы сваім гуляшчым стылем жыцьця. Яму было 45 гадоў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт