Дональд Трамп прайграў у апэляцыйным судзе
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
10.02.2017 11:47
Фэдэральны апэляцыйны суд падтрымаў рашэньне суду ніжэйшай інстанцыі па справе ўказу аб іміграцыі.
PAP/EPA/ANDREW HARRER / POOL
Фэдэральны апэляцыйны суд адхіліў просьбу амэрыканскага прэзыдэнта аднавіць дзеяньне ўказу аб трохмесячнай забароне на ўезд у ЗША грамадзянаў Ірану, Іраку, Сырыі, Лібіі, Самалі, Судану й Емэну.
Такім чынам апэляцыйны суд падтрымаў рашэньне суду ніжэйшай інстанцыі, які загадаў прыпыніць дзеяньне ўказу, прынятага новым прэзыдэнтам ЗША некалькі тыдняў таму, палічыўшы яго нязгодным з Kанстытуцыяй.
Дональд Трамп заявіў, што судовы разбор па гэтай справе будзе працягвацца.
аз