Logo Polskiego Radia
Print

Прысуд Навальнаму пазбаўляе яго шанцаў на ўдзел у выбарах

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 09.02.2017 13:08
Расейскага апазыцыянэра асудзілі на 5 гадоў пазбаўленьня волі й штраф.
Аляксей НавальныАляксей Навальныwikimedia commons/MItya Aleshkovskiy/CC BY-SA 3.0

Паўторны прысуд расейскаму апазыцыянэру Аляксею Навальнаму пазбаўляе яго шанцаў удзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах 2018 году. Так расейскія СМІ камэнтуюць вынікі судовага працэсу па справе «Кіраўлесу», які завяршыўся ўчора.

Ленінскі раённы суд горада Кірава прызнаў Аляксея Навальнага вінаватым у крадзяжы 10 тысячаў кубамэтраў драўніны ў 2009 годзе, калі Навальны быў дарадцам губэрнатара Кіраўскай вобласьці Нікіты Бялых. Навальнага асудзілі на 5 гадоў пазбаўленьня свабоды ўмоўна і штраф у 500 тысячаў рублёў (каля 8000 эўра). Вэрдыкт быў вынесены паўторна. У 2013 годзе гэты самы суд ужо вынес прыгавор Навальнаму, але тады апазыцыянэр абскардзіў справу ў Эўрапейскім судзе па правах чалавека, пасьля чаго вэрдыкт быў адменены Вярхоўным судом Расеі.

Расейскае выбарчае заканадаўства забараняе вылучаць свае кандыдатуры асобам, якія былі асуджаныя за цяжкія злачынствы. Забарона распаўсюджваецца ня толькі на пэрыяд адбываньня кары, але і на 10 гадоў пасьля яго завяршэньня. Прэзыдэнцкія выбары ў Расеі пройдуць у сакавіку 2018 году.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт