ЗША пашыраюць ваеннае супрацоўніцтва з Паўднёвай Карэяй
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
31.01.2017 14:17
Гэта, перш за ўсё, гэта зьвязана з ростам пагрозы з боку Паўночнай Карэі.
PAP/EPA/SOUTH KOREAN DEFENSE MINISTRY HANDOUT
Міністар абароны ЗША Джэймс Мэціс заявіў аб плянах умацаваньня ваеннага супрацоўніцтва з Паўднёвай Карэяй. Гэта, перш за ўсё, зьвязана з ростам пагрозы з боку Паўночнай Карэі. Па гэтай справе амэрыканскі палітык правёў тэлефонную размову са сваім паўднёвакарэйскім калегам.
Джэймс Мэціс прыбудзе зь візытам у Сэул у бліжэйшы чацьвер. Перад паездкай у Азію, падчас якой ён плянуе наведаць таксама Японію, палітык гаварыў па тэлефоне зь міністрам абароны Паўднёвай Карэі Хан Мінгу.
Міністры казалі, між іншым, аб амэрыканскай супрацьракетнай сыстэме. Супраць гэтага праекту пратэстуе Кітай, які лічаць яго пагрозай для ўласнай бясьпекі.
аз