Logo Polskiego Radia
Print

Эфэкт рашэньня Трампа: хаос у аэрапортах і пратэсты арабскіх краін

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 29.01.2017 14:49
Самы буйны пратэст прайшоў у аэрапорце Джона Кэнэдзі ў Нью-Ёрку, дзе былі затрыманыя 12 уцекачоў.
PAP/EPA/PETER DASILVA

Эфэкт рашэньня Трампа: хаос у аэрапортах і пратэсты арабскіх краін
У амэрыканскіх аэрапортах адбыліся пратэсты супраць рашэньня Дональда Трампа аб забароне ўезду іншаземцаў з сямі мусульманскіх краін. У выніку дэкрэта былі затрыманыя больш за 100 чалавек, якія прыбылі ў ЗША пасьля ўвядзеньня забароны.
Самы буйны пратэст прайшоў у аэрапорце Джона Кэнэдзі ў Нью-Ёрку, дзе былі затрыманыя 12 уцекачоў. Там сабралася каля 2 тысяч чалавек, якія выкрыквалі лёзунгі: «Упусьціце іх», «Мы ня хочам муру». Меншыя дэманстрацыі прайшлі ў шэрагу іншых амэрыканскіх гарадоў.
Міжнародны зьвяз авіяперавозчыкаў падкрэсьлівае, што галіна не была падрыхтаваная на дэкрэт Дональда Трампа. Арганізацыя адзначае, што рашэньне ўдарыла таксама па частцы пэрсаналу авіяліній. Паведамляецца, што грамадзяне такіх краін як Ірак і Іран ня могуць трапіць на тэрыторыю ЗША, нават калі гэта пэрсанал самалёту.
Улады Іраку плянуюць патрабаваць ад ЗША злагоджаньня наступстваў дэкрэту з мэтай захаваньня супрацы ў барацьбе з Ісламскай дзяржавай. Паявіліся галасы, што ў адказ Ірак павінен забараніць уезд амэрыканскіх жаўнераў і дэпартаваць тых, хто ўжо знаходзіцца на ірацкай тэрыторыі.
«Дональд Трамп забараняючы ўезд выклікаў хаос, паніку і злосьць», – так дзейнасьць амэрыканскага прэзыдэнта акрэсьлілі Арабскія Эміраты.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт