Вандалы апаганілі польскія могілкі ў Быкоўні (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
25.01.2017 17:55
Абразьлівыя надпісы нанесеныя як на польскіх, так і на ўкраінскіх помніках.
PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO
Вандалы апаганілі пахаваньні ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў у пасёлку Быкоўня на прадмесьцях Кіева. На плітах мэмарыялу яны намалявалі напісы, якія ўсхваляюць СС „Галічына” й АУН-УПА.
Інцыдэнт адбыўся, хутчэй за ўсё, у начны час. Як паведаміў дырэктар Мэмарыяльнага комплексу ў Быкоўні Багдан Білашыўскі, раніцай яго супрацоўнікі выявілі акт вандалізму.
PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO
Абразьлівыя надпісы нанесеныя як на польскіх, так і на ўкраінскіх помніках ахвярам камуністычнага рэжыму.
PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO
Польскія ваенныя могілкі ў Быкоўні ўшаноўваюць памяць 3 435 палякаў, арыштаваных і забітых НКВД у 1940 годзе на тэрыторыі Ўкраіны ў рамках Катынскага злачынства. Агульная колькасьць ахвяр камунізму, парэшткі якіх спачываюць у Быкоўні, ацэньваецца на больш за 100 тысяч.
PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO
Міністар замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі (Witold Waszczykowski) у размове са сваім украінскім калегам Паўлам Клімкіным папрасіў уважліва расьсьледаваць акт вандалізму на польскіх могілках у Быкоўні й нядаўняе зьнішчэньне помніка палякам, забітым у Гуце Пяняцкай на Валыні. Павел Клімкін запэўніў, што зробіць усё магчымае, каб расьследаваць абодва акты вандалізму й падкрэсьліў, што ўкраінскі ўрад асуджае гэтыя інцыдэнты.
IAR/аз