Нігерыя: вырасла колькасьць ахвяраў авіяўдару па лягеры для бежанцаў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
20.01.2017 10:02
Удар, які нанесьлі паветраныя судны нігерыйскай арміі, быў трагічнай памылкай.
PAP/EPA/MSF HANDOUT
Да 90 вырасла колькасьць ахвяр авіяўдару па лягеры для бежанцаў у Нігерыі, паведамляюць прадстаўнікі арганізацыі „Лекары бязь межаў”.
Удар, які ў аўторак нанесьлі паветраныя судны нігерыйскай арміі, быў трагічнай памылкай. Яго мэтай мелі быць баевікі паўстанцкай групоўкі „Бока Харам”.
Большасьць ахвяр авіяўдару - гэта жанчыны й дзеці. Нігерыйскія ўлады ўжо распачалі расьсьледаваньне па гэтай справе.
аз