Джо Байдэн і Пётр Парашэнка абмеркавалі пытаньне санкцый супраць Расеі
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
16.01.2017 18:03
Пётр Парашэнка падзякаваў віцэ-прэзыдэнту ЗША за шматгадовую падтрымку Ўкраіны.
PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO
Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн сустрэўся ў Кіеве зь кіраўніком Украіны Пятром Парашэнкам. Асноўнымі тэмамі перамоў сталі санкцыі супраць Расеі й палітыка новай адміністрацыі ЗША ў дачыненьні да Ўкраіны. Абодва палітыкі выказалі спадзяваньне, што новыя ўлады ў Вашынгтоне ня зьменяць сваёй палітыкі адносна Кіева.
Пётр Парашэнка падзякаваў віцэ-прэзыдэнту Злучаных Шататаў за шматгадовую падтрымку Ўкраіны.
Кіраўнік Украіны падкрэсьліў, што дзеяньне санкцый супраць Расеі, якая, паводле Парашэнкі, не адмаўляецца ад агрэсіўнай палітыкі ў адносінах да Ўкраіны, павінны захоўвацца.
З прэзыдэнтам Украіны адносна санкцый супраць Расеі пагадзіўся й Джо Байдэн. Паводле яго, санкцыі супраць Расеі павінны быць адмененыя толькі пасьля поўнага выкананьня ёю менскіх пагадненьняў.
Афіцыйны Кіеў з насьцярожанасьцю й неспакоем успрымае заявы новаабранага прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа аб магчымай адмене санкцый супраць Расеі.
вс