Logo Polskiego Radia
Print

Эўразьвяз набліжаецца да бязьвізавага рэжыму з Грузіяй

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 12.01.2017 14:13
Камісія Эўрапарляменту па пытаньнях грамадзянскіх свабодаў адобрыла адмену візаў, наперадзе – галасаваньне на пленарным паседжаньні.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Камісія Эўрапейскага парлямэнту па пытаньнях грамадзянскіх свабодаў падтрымала ў чацьвер пагадненьне аб скасаваньні візаў для грамадзянаў Грузіі. Галасаваньне ўсяго Эўрапейскага парлямэнту па пытаньні адмены візаў пройдзе ў лютым.

Дамову таксама павінна зацьвердзіць Рада Эўрапейскага зьвязу, у якой засядаюць прадстаўнікі ўрадаў краінаў-удзельніц арганізацыі. Калі дамова ўвойдзе ў жыцьцё, то грамадзяне Грузіі, якія маюць біямэтрычныя пашпарты, змогуць бяз візаў знаходзіцца ў краінах Шэнгенскай прасторы да 90 дзён на працягу паўгода.

Галасаваньня Эўрапейскага парлямэнту па пытаньні адмены візаў чакае таксама Ўкраіна.

PAP/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт