The Washington Post: У Крамлі сьвяткавалі перамогу Трампа
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
06.01.2017 13:27
Абама й Трамп пазнаёмяцца з дакладам на тэму ўмяшальніцтва Расеі ў выбарчую кампанію.
PAP/EPA/KEVIN DIETSCH / POOL
Прадстаўнікі расейскага ўраду сьвяткавалі перамогу Дональда Трампа на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША ў якасьці геапалітычнага трыюмфу Крамля, піша на сваім сайце The Washington Post.
Паводле дадзеных газэты, перахопленыя размовы членаў расейскіх уладаў сьведчаць пра тое, што расейцы віншавалі адзін аднаго з вынікамі галасаваньня 8 лістапада. Некаторыя зь іх казалі на тэму хакерскіх атакаў падчас выбараў у ЗША.
Сёньня прэзыдэнт ЗША Барак Абама атрымаў даклад разьведкі аб умяшальніцтве расейцаў у выбарчую кампанію ў ЗША. Белы дом паведаміў, што самы вялікі непакой Абамы выклікала „спроба падарваньня асноваў амэрыканскай дэмакратыі”.
Таксама сёньня з сакрэтным дакумэнтам пазнаёміцца новаабраны прэзыдэнт Дональд Трамп. На дадзены момант, ён пераконвае, што не існуе ніякіх доказаў таго, што гэта Расея была ініцыятарам хакерскіх нападаў.
аз