Ісьляндыя вяртаецца да пытаньня сяброўства ў ЭЗ
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
04.01.2017 17:01
Дыскусіі на гэтую тэму ўзьніклі падчас перамоваў па справе фарміраваньня новага ўраду.
Рэйк'явік. Будынак альтынгу (пабудаваны 1880-1881)Photo:User:Cicero85/be.wikipedia.org/CC BY 2.5
Ісьляндыя вяртаецца да дыскусіяў на тэму рэфэрэндуму па пытаньні магчымага сяброўства ў Эўразьвязе. Пытаньне было ўзьнятае падчас перамоваў па фарміраваньні ўрада, які павінны стварыць дзьве партыі, спрыяльныя ЭЗ і адна партыя эўраскептыкаў.
Ісьляндыя, якая на працягу многіх гадоў выступала супраць інтэграцыі ў ЭЗ, падала заяўку на сяброўства ў 2009 годзе. Прычынай стаў фінансавы крызыс, у выніку якога краіна апынулася на мяжы банкруцтва.
У 2010 годзе пачаліся перамовы, але праз пяць гадоў новы ўрад ад іх адмовіўся. Тады таксама зьявілася ідэя правядзеньня рэфэрэндуму па ўступленьні краіны ў Эўразьвяз.
Калі перамовы пачаліся, то камэнтатары зазначалі , што яны будуць працягвацца кароткі час, паколькі Ісьляндыя ўжо прыстасавала большасьць сваіх законаў да стандартаў Эўразьвязу, хоць было некалькі спрэчных пытаньняў, напрыклад, рыбалоўства.
Ісьляндыя дагэтуль мала ахвотна пускае эўразьвязаўскіх рыбакоў у сваю эканамічную зону. Краіне не падабаюцца таксама абмежаваньні па рыбнаму промыслу, якія ўводзіць Брусэль.
аз