Уладзімір Пуцін адклаў прэс-канфэрэнцыю
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
21.12.2016 13:33
Прычына: заплянаванае на чацьвер пахаваньне расейскага амбасадара ў Турцыі Андрэя Карлава.
PAP/EPA/ALEXEY NIKOLSKY / SPUTNIK / KREMLIN POOL
У чацьвер не адбудзецца традыцыйная прэс-канфэрэнцыя Ўладзіміра Пуціна. Упершыню з 2001 году штогадовая сустрэча прэзыдэнта Расеі з журналістамі была ў апошні момант адкладзеная на наступны дзень.
Такім чынам, расейскі лідар адкажа на пытаньні журналістаў не 22, але 23 сьнежня. Як паведамілі ў прэс-службе прэзыдэнта РФ, прычынай зьяўляецца заплянаванае на чацьвер пахаваньне расейскага амбасадара ў Турцыі Андрэя Карлава.
„Прэзыдэнт прыме ўдзел у жалобнай цырымоніі”, - паведаміў прэс-сакратар Крамля Дзьмітрый Пяскоў.
Нагадаем, амбасадар Андрэй Карлаў быў застрэлены ў Анкары ў панядзелак. Масква называе забойства „актам тэрарызму”.
аз