Прэзыдэнт Украіны раскрытыкаваў Надзею Саўчанку
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
15.12.2016 10:58
Дэпутатка ўкраінскага парлямэнту некалькі дзён таму сустрэлася з лідарамі сэпаратыстаў.
PAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV
Былая ўкраінская лётчыца, вызваленая з расейскай турмы, а цяпер дэпутатка ўкраінскага парлямэнту некалькі дзён таму сустрэлася з лідарамі сэпаратыстаў. Яны абмяркоўвалі пытаньне вызваленьня ўкраінскіх палонных. У сувязі з сустрэчай Надзея Саўчанка сустрэлася зь вельмі моцнай крытыкай. Нэгатыўна яе дзейнасьць ацаніў таксама ўкраінскі прэзыдэнт.
Пётр Парашэнка ацаніў, што дзейнасьць Надзеі Саўчанкі шкодная. Ён зазначыў, што засмучаны па гэтай прычыне, паколькі Надзея Саўчанка «перажыла вельмі шмат». Паводле ўкраінскага лідара, паводзіны дэпутаткі не прынясуць ніякай карысьці ні Ўкраіне, ні ёй асабіста.
Інфармацыя аб сакрэтнай сустрэчы Саўчанкі з лідарамі ДНР і ЛНР паявілася ў СМІ, пасьля чаго сама дэпутатка прызналася ў размовах з сэпаратыстамі. Сустрэча з баевікамі, якіх ва Ўкраіне лічаць тэрарыстамі, не была ўзгодненая з украінскімі ўладамі й службамі.
Сама Надзея Саўчанка тлумачыла, што яна хацела як мага лепш і размаўляла на тэму абмену закладнікаў. Яе дзеяньні аднак сустрэліся з моцнай крытыкай. Яе выкінулі з партыі «Бацькаўшчына». Паводле многіх камэнтатараў, размовы Надзеі Саўчанкі з баевікамі могуць быць выкарыстаныя для легітымізацыі ўладаў сэпаратысцкіх рэспублік.
ав