АБСЭ скардзіцца на ўмовы працы ва Ўкраіне
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
09.12.2016 11:44
Ёсьць праблемы са свабодай перамяшчэньня й назіраюцца выпадкі зьнішчэньня абсталяваньня арганізацыі.
Photo: OSCE Parliamentary Assembly/flickr.com/Commercial use allowed
Арганізацыя па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе скардзіцца на цяжкія ўмовы працы назіральнікаў на ўсходзе Украіны. Генэральны сакратар АБСЭ Ламбэрта Занье сказаў, што ёсьць праблемы са свабодай перамяшчэньня. Назіраюцца таксама выпадкі зьнішчэньня абсталяваньня арганізацыі.
Занье сказаў, што вельмі дарагія дроны, якія выкарыстоўваюцца АБСЭ, неаднаразова былі зьбітыя й зьнішчаныя. Занье кажа, што Арганізацыя адчувае цяжкасьці ў раёнах, якія кантралююцца як прарасейскімі сэпаратыстамі, так і ўкраінцамі, але выпадкі зьнішчэньня беспілётных лятальных апаратаў часьцей здараюцца на баку сэпаратыстаў.
Расейска-ўкраінскі канфлікт зьяўляецца адной з галоўных тэм сустрэчы міністраў замежных спраў краін АБСЭ, якая праходзіць у Гамбурзе.
яс