Logo Polskiego Radia
Print

Вашчыкоўскі: Паляпшэньне польска-летувіскіх адносін залежыць ад Вільні

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.12.2016 16:12
Кіраўнікі МЗС Польшчы й Летувы Вітальд Вашчыкоўскі й Лінас Лінкявічус сустрэліся ў Брусэлі.
Photo: PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Міністар замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі (Witold Waszczykowski) лічыць, што паляпшэньне польска-летувіскіх адносінаў поўнасьцю залежыць ад уладаў у Вільні. Кіраўнік польскага МЗС сустрэўся са сваім летувіскім калегам Лінасам Лінкявічусам пры нагодзе нарады міністраў замежных спраў краінаў–сябраў NATO ў Брусэлі. Польскі палітык дадаў, што размова ня мела афіцыйнага характару.

Міністар Вашчыкоўскі нагадаў, што ў Летуве фарміруецца новы ўрад. На дадзены момант Польшча чакае, пакуль новы летувіскі ўрад прыступіць да выкананьня сваіх абавязкаў. „Потым мы спадзяемся, што ён пачне рэалізацыю рашэньняў і стандартаў, якія зьяўляюцца часткай агульнаэўрапейскіх прававых нормаў.

Ініцыятыва па паляпшэньні польска-летувіскіх адносін знаходзіцца ў Вільні”, - сказаў міністар замежных спраў Польшчы. Ён дадаў, што гаворка ідзе таксама пра правы нацыянальных меншасьцяў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт