Боб Дылан даслаў ліст, які будзе зачытаны падчас Нобэлеўскага банкету
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
05.12.2016 14:46
16 лістапада Боб Дылан паведаміў лістом, што ён ня будзе прысутнічаць на Нобэлеўскім банкеце з-за іншых абавязацельстваў.
flickr.com/CC0
Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Боб Дылан даслаў прамову, якая будзе зачытана падчас Нобэлеўскага банкету ў Стакгольме ў гэтую суботу – паведаміў Нобэлеўскі фонд.
10 сьнежня падчас цырымоніі ўручэньня Нобэлеўскай прэміі вядомая амэрыканская сьпявачка Паці Сміт выканае адну з песень Дылана – «A Hard Rain’s A-Gonna Fall».
16 лістапада Боб Дылан паведаміў лістом, што ён ня будзе прысутнічаць на Нобэлеўскім банкеце з-за іншых абавязацельстваў. Раней, на працягу доўгага часу ён не адгукаўся на рашэньне Швэдзкай акадэміі аб прызнаньні яму прэміі. Адзін з членаў Акадэміі пракамэнтаваў, што паводзіны Боба Дылана зьяўляецца «грубымі й ганарлівымі».
Боб Дылан зьяўляецца першым музыкам, які быў адзначаны Нобэлеўскай прэміяй па літаратуры. Швэдзкая акадэмія 13 кастрычніка дала яму гэтую ўзнагароду «за стварэньне новага калярыту ў традыцыі амэрыканскай песьні».
яс