Logo Polskiego Radia
Print

Кітай пратэстуе ў сувязі з размовай Трампа зь лідаркай Тайваня

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.12.2016 14:11
Адміністрацыя Барака Абамы супакойвае Пэкін, што палітыка ЗША ў дачыненьні да Кітая не зьмянялася.
PAP/EPA/OFFICE OF THE PRESIDENT OF TAIWAN

Тэлефонная размова новаабранага прэзыдэнта ЗША й лідаркі Тайваня выклікала рашучы пратэст Кітая, які лічыць Тайвань часткай КНР.

Міністэрства замежных спраў у Пэкіне заклікала Дональда Трампа асьцярожна ставіцца да пытаньня Тайваня й паважаць палітыку Кітая з мэтай прадухіленьня непатрэбных праблемаў ва ўзаемаадносінах.

Новаабраны прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі Дональд Трамп паведаміў учора ў Твітэры пра сваю тэлефонную размову з кіраўнічкай Тайваня Цай Інвэнь, якая павіншавала яго з перамогай на прэзыдэнцкіх выбарах.

Агенцтва Reuters падкрэсьлівае, што ўпершыню з 1979 году, то бок з моманту прызнаньня ЗША „адзінства Кітая”, амэрыканскі лідар размаўляў з кіраўніком Тайваня.

Адміністрацыя Барака Абамы, які будзе заставацца на прэзыдэнцкай пасадзе да паловы студзеня, паведаміла, што пра размову Дональда Трампа Абама даведаўся толькі пасьля яе правядзеньня й запэўніла, што палітыка Вашынгтону ў дачыненьні да Пэкіна не памянялася.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт