Прэм'ер Японіі будзем першым, хто сустрэнецца з Трампам
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
16.11.2016 17:11
Сіндза Абэ будзе размаўляць з Дональдам Трампам у чацьвер у Нью-Ёрку.
PAP/EPA/DAVID MAREUIL/POOL
Прэм'ер Японіі стане першым замежным лідарам, які сустрэнецца з новаабраным прэзыдэнтам ЗША. Сіндза Абэ будзе размаўляць з Дональдам Трампам у чацьвер у Нью-Ёрку.
Экспэрты прагназуюць, што прэм'ер-міністар Японіі спадзяецца пачуць ад Дональда Трампа заяву наконт працягу супрацоўніцтва ў галіне бясьпекі паміж Токіё й Вашынгтонам.
Нагадаем, сусьветных лідараў занепакоілі заявы Дональда Трампа падчас выбарчай кампаніі пра тое, што Злучаныя Штаты Амэрыкі больш ня будуць гарантам бясьпекі для разьвітых краінаў як Японія й Нямеччына.
Тым ня менш, японскія ўлады запэўніваюць, што першая сустрэча будзе служыць перш за ўсё ўмацаваньню даверу паміж Сіндза Абэ й Дональдам Трампам.
аз